У Гродна даражей за ўсіх даляр сёння купляў “СОМБелБанк”
У абед даражэй за усіх купляў даляр ”СОМБелБанк”: па 8400 руб (прадаваў за 8700). “ФрасаБанк“ прапаноўваў адпаведна 8350 (пакупка) і 8750 (продаж). “БелАграПромБанк” прапаноўваў адпаведна 8330/8700.
Самы нізкі курс пакупкі даляраў быў у банку “Москва-Минск”: 8200/8800.
З еўра сітуацыя выглядала інакш. Самы высокі курс пакупкі прапаноўваў ”Белзнешэканомбанк”: 11800/12150.
“Москва-Минск” прапаноўвала адпаведна 11500/12200, а “ФрансаБанк” 11500/12100.
Танней за ўсіх купляў еўра “БелАграпромБанк”: 11250/11975.
Рускі рубель даражэй купляў “ФрансаБанк”: 280/310. “БелАгроПромБанк” прапаноўваў 267/287 і гэта быў найніжэйшы курс сярод гарадзенскіх банкаў.
У центры Гродна валюту можна было набыць у любым банку.
Каля абменнікаў не было шматлюдных чергаў. Каб купіць валюту на суму звыш за 35 мільёнаў трэба было мець з сабой пашпарт.
Курсы абмену ў гарадзенскіх абменніках змяняліся сёння некалькі разоў.
Курс Нацыянальнага банку пакуль істотна не змяняецца: даляр сёння каштаваў 5355 руб., еўра – 7320, рускі рубель – 176 руб.