«Пакаталачка» па Гродна

| Без катэгорыі

Арганізатарам яе стаў Цімафей Юнцэвіч. Заданні былі дакладнымі, кантралёры знаходзіліся на кантрольных адзнаках, маршруты былі складзеныя вельмі добра, што праехаўшы каля дзесяці кіламетраў, я нават не пачуў ніякай стомленасці.

Дарэчы, пра правілы гульні. Усе ўдзельнікі дзеляцца на чатыры каманды. Першае заданне каманда атрымае на старце. Астатнія – па меры выканання. Заданні – паперкі з назвамі мясцін у горадзе. Пасля таго, як знойдзеш усе мясціны, адзначаныя на паперы, вызначаецца час, за які была пройдзена дыстанцыя. У кожнай каманды – свой парадак праходжання маршрута. На гэтай «Пакаталачцы» маршрут праходзіў праз аптэку № 131, Новы парк, кінатэатр «Октябрь», кірху, Савецкую плошчу.

І я там быў, «Спрайт» з квасам піў, прайшоў усю дыстанцыю, паказаў … час. Аднак галоўнае не перамога, а ўдзел.

alt=”velo1″ sub=”velo1″ >

А наступная «Крытычная маса», адбудзецца 24 сакавіка ў 19 гадзін. Старт з Савецкай плошчы.

Яраслаў Васілеўскі