Гродна разам з Еўропай назіраў за птушкамі

|

У суботу жыхарам нашага горада прапанавалі паназіраць птушак ў парку імя Жылібера, каля рэчкі Гараднічанкі.

 

Там з 14-ці да 16-ці гадзін можна было задаць пытанні і даведацца штосьці новае пра птушак. Па падліках арганізатараў, такой магчымасцю у гэты дзень скарысталіся 102 чалавекі.

 

Больш прафесійныя назіральнікі ў складзе 15 чалавек у нядзелю зладзілі палявы выезд за горад.

 

– Калі параўнаць з мінулым годам, колькасць удзельнікаў пракладна тая ж, – кажа кіраўнік гарадзенскага адзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўчшыны” Дзмітрый Вінчэўскі.

 

За два дні ўдзельнікі ўбачылі 36 відаў птушак. Некалькі з іх ўключанныя ў Чырвоную кнігу – шэрая чапля і шпак.

 

Мерапрыемства адбываецца кожныя першыя выходныя кастрычніка.

 

Прымаць ўдзел у ім могуць усе ахвотныя.

 

Дзень назірання за птушкамі ў Гродна каардынуе гродзенскае абласное адзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

 

Фота Дзмітрыя Вінчэўскага, ptushki.org