Гродзенцы першымі ўбачылі новую выставу маскоўскага фатографа
Тэматычна яна складаецца з дзьвух частак.
Гэта ”Славянскі праект”, над ім фатограф працаваў 10 гадоў, і работы вучняў Дзмітрыя Давыдава, якія перемаглі ў конкурсе “Я малады”.
На сценах залі каля 70 фота.
– Парадавалі здымкі з серыі народных касцюмаў і ў цэлым раю наведаць выставу,- падзялілася ўражаннямі адна з наведніц.
Сам аўтар не здолеў прыехаць.
Расійскі бок прадстаўлялі начальнік упраўлення культуры прэфектуры Паўночна-Заходняй акругі Масквы Алена Кузняцова, дырэктарка выставачнай залі Тушына Муза Панкратава і фотамастак Аляксей Каламеец.
Гарадзенцам пашанцавала ўбачыць выставу першымі.
Ірына Сільвановіч, дырэктарка выставачнай залы:
– Гэта прэм’ера. Выставу не бачылі нават у Маскве.
Дзмітры Давыдаў вельмі шмат працаваў над праектам славянскага касцюма, ён выступае тут і як стыліст,і як гісторык, і як фатограф.
Кожны год мы маем некалькі праектаў з Паўночна-Заходняй акругай Масквы, таксама возім туды і свае работы.
А з выставачнай залай Тушына ў нас вельмі цесныя кантакты.
alt=”Image 16746″ >
На адкрыцці выставы было шмат маладых твараў.
Вучням гуманітарнага коледжу па спецыяльнасці дызайн прапанавалі паглядзець на рускае фотамастацтва замест урока рускай літаратуры.
Імпрэзу суправаждаў камерны аркестр.
Жадаючыя змогуць наведаць выставу да канца кастрычніка.