І зноў “Alma mater”
“Alma mater” – конкурс для першакурснікаў.
Ён даўно стаў трыдыцыйным і ладзіцца ўжо больш за 15 гадоў, каб далучыць студэнтаў да грамадска-культурнага жыцця ўніверсітэта і выявіць у першакурснікаў творчыя таленты.
Адборачны тур расцягнецца на пяць дзён: арт-журы будзе адбіраць удзельнікаў з 24 па 28 кастрычніка.
Штодня журы будзе праглядаць па тры факультэты.
На фінальны конкурс студэнты выйдуць на сцэну 17 лістапада ў 18:30.
Склад журы фінала пакуль невядомы.
Звычайна гэты былі самі студэнты, але, па словах Валерыя Ляховіча, дырэктара цэнтра творчасці, сёлета ёсць вялікая верагоднасць убачыць у фінале прафесійнае журы.
“Alma mater” пройдзе ў актавай зале вучэбнага корпуса па вул.Леніна, 32.
Кошт квіткоў 7 тыс. руб.