Feel the difference: Фестываль AD.NAK! у Гродна

|

Рэкламны слоган кампаніі “Форд” — партнёра рэгіянальных прэзентацый “Аднак” — “Feel the difference” (Адчуй розніцу) найлепш адлюстроўваў атмасферу сустрэчы.

 

 

Адчуць розніцу паміж першым і другім фестывалямі AD.NAK! дапамог сваёй прэзентацыяй Сяргей Скараход (на здымку ніжэй), кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by.

Рост колькасці заявак у тры (!) разы і ўдзельнікаў у два ўсяго за паўтара года ад старту праекту — сапраўды даволі паказальны факт. І гэта пры тым, што на другі Фестываль прымаліся толькі заяўкі па рэкламнай прадукцыі, створанай цягам апошняга годаА.

 

Адчуць розніцу паміж класікай рэкламы і рэкламнай сучаснасцю можна было падчас майстар-класа Андрэя Эзерына (на здымку ніжэй), кіраўніка камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM.

Яго прэзентацыя “Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудовы камунікацыі ў рэкламе і маркетынгу” засяродзіла ўвагу прысутных на сацыяльных сетках, маладосці, якая вымяраецца ў сучасным свеце не біялагічным узростам, а ўважлівасцю да рэалій і абяцаннем працягнуць камунікацыю з публікай пасля. Праз акаўнт на фэйсбуку, безумоўна.

 

Адчуць розніцу ў сучасных “фішках” рэкламы можна было разам з Сяргеем Скараходам і Надзеяй Мурашка, што прадставілі падборку рэкламных работ — пераможцаў сусветных фестываляў.

 

Адчуць розніцу паміж традыцыйнай культурніцкай дзейнасцю і прасоўваннем культурніцкіх брэндаў маркетынгавымі шляхамі дапамаглі Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

>

Атрымаўшы адказы на ўсе пытанні, першая выязная сесія Фестывалю плаўна перайшла да нефармальных зносін пад гукі песні “Пакуль” Алёны Свірыдавай.

 

Прэс-служба “Будзьма беларусамі!”