У Лідзе пачалі вырабляць прыборы для ўрокаў фізікі
Аднак з 300 вырабленых камплектаў навучальныя ўстановы Гродзенскай вобласці не набылі ніводнага.
Начальнік аддзела маркетынгу ААТ “Завод “Оптык” Наталля Шэлех кажа, што, магчыма, гэта звязана з коштам.
Камплект з 5 прыбораў каштуе 4,8 мільёна рублёў +НДС.
Гэтыя прылады дазваляюць школьнікам на ўласныя вочы ўбачыць, з якіх колераў складаецца спектр, як пераламляецца прамень свету, самастойна ставіць вопыты.
Пакуль навінка карыстаецца попытам толькі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
У пачатку года навукова-метадычная экспертыза Міністэрства адукацыі дала заключэнне аб тым, што наборы вытворчасці лідскага завода адпавядаюць усім патрабаванням.