Забралі машыну без тлумачэння прычын
7 кастрычніка рэгіянальны лідар Руху “За Свабоду” па надуманай падставе (нібыта крадзеж грошай у адной з вёсак Мастоўшчыны) быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах, куды ехаў да свайго сябра.
Міліцыянты паводле санкцыі раённага пракурора (на якой, аднак, не было ні пячаткі, ні подпісу пракурора) правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый – Радыё Рацыя і Белсату.
Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.
А на наступны дзень – 8 кастрычніка (якраз у час Народнага сходу) актывіста апыталі ў мастоўскім РАУСе.
Тады яму пагражалі крымінальнай справай паводле артыкулу за абразу прэзідэнта – у забраных матэрыялах міліцыянты ўгледзелі некалькі сатырычных малюнкаў.
Сяргей Тафімчык адказу з абласной пракуратуры пакуль не атрымаў.
У скарзе ён робіць акцэнт на незаконныя дзеянні мастоўскай міліцыі, падкрэслівае, што яму не далі ніякіх папераў пра забраныя рэчы (у ліку іншага – нэтбук), ніякіх копіяў пратаколаў.
Машыну яму дагэтуль не вярнулі, ніхто з мастоўскіх сілавых структураў пакуль не тэлефануе.