У Гродне аднаўляюць батанічны сад Жылібера

| Без катэгорыі

Ліст у падтрымку ідэі адраджэння батанічнага саду падпісалі больш ста паважаных гарадзенцаў. Наталля Рыгораўна звярнулася з гэтымі подпісамі ў аблвыканкам. Улады, як распавядае сама ініцыятарка, ідэю падтрымалі.

 

Высадку першых дрэваў арганізаваў гарадзенскі “Зялёнбуд”. Пры закладцы саду аніводнае дрэва ў парку Жылібера не было спілавана.  Ініцыятары акцыі лічаць, што месца ў парку хапае.

 

У архітэктара “Зялёнбуда” Надзеі Суравец сваё меркаванне наконт акцыі:

 

– Я бы не стала называць сённяшняю падзею заснаваннем батанічнага сада. Батанічны сад мае больш навуковае прызначэнне. Каб тут яго заснаваць, патрэбна будзе ўсё знесці. Адраджэнне саду, гэта, хутчэй, даніна павагі Жыліберу і спроба ўпісаць новыя дрэвы ў існуючы ансамбль.

 

Месцам пасадкі першых дрэваў абралі участак парка каля вайсковай часткі і галоўнага корпуса ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

>

 

Высаджваюць тыя віды дрэваў, які раслі у парку пры Жыліберы.

 

Ганаровае права пасадзіць першае дрэва (на здымку вышэй) дасталося Наталлі Канюк і Надзеі Суравец. Яны зрабілі гэта разам.

 

Наталля Канюк (на здымку) па прафесіі гісторык. Працавала выкладчыкам у школе №2. Зараз жанчына на адпачынку.

Ідэя адрадження сада ў яе з’явілася даўно. Шмат часу яна правяла ў архівах і, здаецца, ведае пра гісторыю батанічнага сада Жілібера ўсё:

 

– Сад паступова прыйшоў у заняпад, калі Антоній Тызенгаўз і Жылібер з’ехалі з Гродна. У пачатку 50-х гадоў ссеклі вялізарны “Коркавы дуб”, які быў пасаджаны пры самім Жыліберы. А апошняю кропку паставілі ў 2009 г., калі ссеклі апошнія старыя дрэвы, каб пабудаваць атракцыёны. Цікава тое, што ні пры польскай, ні пры савецкай уладзе ніхто не спрабаваў адрадзіць сад.

 

Час закладкі батанічнага сада прыходзіцца  на юбілейны, 235-ты год з першага заснавання сада і на 270-ты год з дня нараджэння заснавальніка Жана Эмануэля Жылібера.

 

Сваімі ўражаннямі ад акцыі падзялілася дацэнт кафедры гісторіі ГрДзУ Таццяна Лугачова:

 

– Ідэя рэальная, ёсць падтрымка ўладаў, універсітэта. Гэта важная падзея ў гісторыі нашага горада. Я думаю, праз год – два батанічны сад будзе адноўлены. Адраджэнне саду павінна спрыяць развіццю навуковага супрацоўніцтва з Літвой і Польшчай.

 

Палову з 13 пасаджаных дрэваў прадставіў “Зялёнбуд”, астатнія – Наталля Рыгораўна.

 

Па яе словах, другая высадка дрэваў адбудзецца вясной.

 

Фота аўтара