Вольга Камягіна: Я нецікавая КДБ
Пасля таго як Вольга не адрэагавала на тэлефонныя запрашэнні і не атрымала позву на пошце, яе мужа выклікалі ў кабінет да дырэктара Палаца творчасці, дзе працуе клуб гістарычнай рэканструкцыі “Двузуб”, удзельнікамі якога з’яўляюцца Вольга і Зміцер.
Там яго чакаў чалавек з позвай.
Вользе прапаноўвалася з’явіцца “для проведения опроса в качестве лица, возможно осведомленного об обстоятельствах, имеющих значение для обеспечения национальной безопасности РБ”.
Вольга Камягіна:
–Прапанавалі выбраць дату: ці з’явіцца сёння, ці ў суботу, калі будзе турнір лучнікаў.
У турніры будзе ўдзельнічаць муж, а я – адзін з арганізатараў, таму пайшла сёння.
Размова доўжылася гадзіны паўтары.
Усё было больш-менш ветліва.
Цікавіліся падзеямі 21 верасня (у той дзень дадзеныя Вольгі Камягінай перапісалі міліцыянты на Савецкай плошчы, калі планавалася маўклівая акцыя), чаму я ўдзельнічала ў рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі, ці ведаю я Кіркевіча, чаму пішуць, што я былая актывістка “Маладога фронту” і хто быў кіраўніком арганізацыі ў 2000 годзе, чаму я надрукавала ў ЖЖ свае размовы з супрацоўнікамі КДБ.
Даведалася, што яны чытаюць ЖЖ, ВКантакце, ведаюць IP адрасы і вылічваюць людзей, працуюць у натоўпе.
Мне параілі не трапляць больш на акцыі, каб пазбегнуць адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, і сказалі, што я нецікавая КДБ.