“Маша і Мядзведзь” – першая прэмьера новага сезона Гродзенскага тэатра лялек
Спектаклем па пьесе Віктара Швемберга пра гісторыю незвычайнага сяброўства няўрымслівай дзяўчынкі і самотнага Мядзведзя распачаўся 31-шы тэатральны сезон Гродзенскага лялечнага тэатра.
Спектакль паставіў галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек ”Батлейка” Мікалай Андрэеў.
Перад гледачамі разгортваецца прадстаўленне хатняга лялечнага тэатра, у які граюць дзядуля, бабуля і ўнучка.
Коўдра, дыванкі, падушкі, кухоннае начынне ператвараюцца ў дэкарацыі і рэквізіт.
Сама гісторыя Машы і Мядзведзя – старая казка на новы лад – знаёмая многім з аднайменнага мультсерыялу.
Стваральнікі спектакля спадзяюцца, што новая пастаноўка таксама знойдзе шмат прыхільнікаў сярод дзяцей і дарослых.
Фота з сайта http://vgr.by