Транспартнае кальцо вакол цэнтральнай часткі Гродна пабудуюць да ліпеня 2012 года
Першую кальцавую дарогу вакол Гродна пачалі будаваць яшчэ ў савецкія часы і тады пабудавалі каля 15 кіламетраў.
Для з’яднання дарог у кальцо неабходна было дабудаваць яшчэ 7 км на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе Гродна: новую дарогу ад вуліцы Славінскага праз Суворава, Рэпіна да вул. Вольгі Соламавай і злучыць пр-т Касманаўтаў, раён вуліцы Шчорса з вуліцамі Брыкеля і Дубко.
Зараз ідзе будаўніцтва двух аўтадарожных і двух чыгуначных пуцепровадаў.
Каля тысячы будаўнікоў з амаль 30 арганізацый працуюць на будаўніцтве 230-метровага пуцепровада з 10 апорамі на чыгуначным пераездзе па вул.Азёрская шаша.
Кошт праекта – каля 170 мільярдаў рублёў.
Дзеля эканоміі нарматыўныя тэрміны будаўніцтва скарачаюцца ў разы.
Спецыялісты лічаць, што аб’ект акупіцца ужо праз год.
Падлічана, што на перасячэнне Гродна па кальцавой дарозе будзе неабходна на 15% менш паліва, чым зараз.
Гэта ў сваю чаргу дапаможа знізіць колькасць шкодных выкідаў.
Будаўніцтва кальцавой актуальна і ў сувязі з пачаткам будаўніцтва новага мікрараёна “Паўднёвы” на 75 тысяч жыхароў.
У перспектыве – будаўніцтва мікрараёна “Грандзічы” на 65 тысяч.
Новая дарога дапаможа злучыць іх без перагрузкі цэнтральных транспартных артэрый.
Пры распрацоўцы генплану будаўніцтва горада ў 2003 годзе прадугледжваўся ўзровень аўтамабілізацыі Гродна каля 320-360 машын на 1 тысячу насельніцтва да 2020 года.
Аднак ужо сёння ў горадзе налічваецца каля 400 аўто на кожную тысячу насельніцтва.