Гродзенскія студэнты паўтарылі “подзвіг” мінчукоў
У “Еўраопце” на вуліцы Ліможа студэнты абралі наймаладзейшую касірку, якой і ўручылі за набытыя прадукты 72490 рублёў дробнымі купюрамі.
Дзяўчына ўспрыняла сітуацыю з жартам, павіншавала студэнтаў са святам.
Кожную з трыццаці пачак “дваццатак” , яна з дапамогай лічыльніка пералічвала ад 2 да 10 хвілін.
“Дзясяткі” лічыльнік не прыняў.
Мінскія студэнты здолелі сабраць дробнымі купюрамі 6 кг грошай, што склала 90 тысяч рублёў.
На іх у прадуктовым аддзеле ЦУМа яны набылі бутэльку шампанскага, 4 літры піва, 2 літры газаванага напою, 3 пакуначкі сухарыкаў і вялікі пачак доўгіх чыпсаў.
Касіру спатрэбілася 40 хвілін, каб пералічыць усе пачкі.