ДТЗ са смяротным зыходам у Гродзенскім раёне
Кіроўца легкавога аўтамабіля па незразумелых прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху.
На месцы здарэння ён памёр.
Абставіны здарэння ўдакладняюцца.
У салоне “Аўдзі” знойдзена адкаркаваная бутэлька спіртнога.
Загінулы – жыхар Ваўкавыска 1986 года нараджэння.
У 2007 годзе ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне ў нецвярозым стане, у 2009 годзе ў гэткім жа стане затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ.
У 2010 годзе нецвярозы здзейсніў ДТЗ і пакінуў месца здарэння.
Паводле http://gaigrodno.by