За продаж алкаголю непаўнагадовым у Гродне аштрафаваныя 40 чалавек

|

21 парушальнік ужо выплаціў штраф.

 

Камісія адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна, піша “Ежедневник“, разгледзела 48 пратаколаў аб парушэнні правіл гандлю.

 

З тых парушальнікаў, якія дагэтуль  не выплацілі штрафы, грошы будуць спаганяць праз суд.

На некаторых гандляроў адміністратыўныя пратаколы за продаж алкаголю альбо піва падлеткам складаюцца не першы раз.

 

У прыватнасці, двойчы за незаконны продаж піва прыцягваліся да адказнасці прадаўцы крамы “Свіслач”, “Курганов”.

Аднак пратаколы ў дачыненні загадчыкаў гэтых крам не складаліся.

У той жа час за аналагічныя выпадкі загадчык крамы “Палессе” ААТ “Прадсэрвіс”, дзе зафіксаваны 2 факта незаконнага продажу піва падлеткам цягам года, пакараны.

 

За 9 месяцаў года беларусы набылі больш за 29,3 мільёна дал піва (на 11,9% больш за мінулагодні паказчык).

У агульным аб’ёме рэалізаванага алкаголю піва складае 13,3%.

 

Фота з сайта http://tlt.ru