5 снежня адзначаецца сусветны Дзень валанцёра
Першым мерапрыемствам фэсту стаў семінар “Павышэнне сацыяльнай актыўнасці жыхароў Гродна праз развіццё валанцёрскага руху “.
Затым, цягам двух дзён, для гродзенскіх валанцёраў ладзіліся семінары і майстар-класы.
У майстар–класе па “Ацаляльнай магіі” паўдзельнічала карэспандэнтка Твайго стылю.
“Нашы заняткі не ўспрымаюцца дзецьмі, як прымушальныя, тэрапеўтычныя.
Яны з радасцю супрацоўнічаюць з намі, успрымаюць як гульню і падчас яе развіваюцца,” – пачаў Віталь Паўлаградскі, трэнер майстар-класа і кіраўнік праграмы “Ацаляльная магія”.
Праграма распрацованая ў ЗША знакамітымі ілюзіяністамі Сіндзі і Кэвін Спэнсэр.
У яе межах валанцёры навучаюць людзей з псіхафізічнымі асаблівасцямі простым фокусам, якія ўплываюць на развіццё памяці, канцэнтрацыі і пэўных мышцаў.
Займацца пачынаюць з дзецьмі ад 5-ці год.
Абмежаванне адно – у навучэнца павінна працаваць хаця б адна рука.
Але гэты прынцып не жорсткі, як кажа трэнер, пры падтрымцы людзей з боку, фокусам можа навучыцца нават чалавек, у якога працуюць толькі два пальца.
Весці занятак Віталю Паўлаградскаму дапамагала Юля Рыжкоўская.
Трэнеры прадстаўлялі “Беларускую асацыяцыю клубаў Юнэска”.
На майстар-клас сабралося 14 чалавек, у асноўным навучэнцы і выпускнікі факультэта псіхалогіі ГрДзУ.
Пераважная большасць з іх мае некалькі гадоў вопыту валанцёрскай працы з дзецьмі.
З першагу погляду было цяжка адрозніць спрыт рук трэнера ад чараўніцтва.
alt=”Image 18065″ >
Адразу выканаць нескладаныя, па словах Віталя, фокусы было не так проста.
Калі валацёры працавалі з гумкамі, гумкі лёталі па ўсёй аўдыторыі.
Трэнеры паказалі, як зрабіць рагатку з дапамогай адных рук.
Атрымляныя веды маладыя людзі будуць выкарыстоўваць у працы з сваімі падапечнымі.