Смаргонскія памежнікі затрымалі некалькі буйных партый кантрабандных цыгарэт

|

17 спробаў незаконнай перавозкі цыгарэт праз аўтамабільныя пункты пропуска за мяжу зарэгістравана за мінулыя выходныя.


Кіроўцы хавалі  ў асноўным ад 47 да 550 пачак цыгарэт, а цяпер рызыкуюць  страціць дарагія аўтамабілі.

Адзін з такіх выпадкаў здарыўся раніцай 3 снежня ў пункце пропуска “Каменны Лог”.

Падчас афармлення на выезд грузавога аўтамабіля “Даф” з паўпрычэпам пад кіраваннем грамадзяніна Літвы смаргонскія памежнікі ў кабіне знайшлі 420 пачак цыгарэт.

 

Табачныя вырабы ацэненыя ў 1,9 мільёны рублёў,  затое затрыманыя да суда цягач і паўпрыцэп – у 2,8 мільярды.

Кошт аўтамабіля перавысіў кошт табачнай кантрабанды ў 1474 разы.

 

Буйную партыю цыгарэт гродзенскія памежнікі знайшлі ў доме ў в.Сіневічы 2 снежня.

26000 пачак былі ўпакаваны ў пакункі, спаяныя па баках і загорнутыя, верагодна, для адпраўкі праз мяжу па рацэ.

Папярэдняя сума ацэнкі табачных вырабаў – 57,2 мільёны рублёў.

Аператыўнікі шукаюць гаспадароў цыгарэт.

 

3 снежня смаргонскія памежнікі знайшлі 2 сховішча цыгарэт у раёне в.Баруны.

Там аказалася 12 тысяч пачак табачных вырабаў.

У вёсцы затрымалі  таксама двух падазроных асоб.

 

Крыху раней полацкія памежнікі  непадалёк знайшлі 2 аўтамабіля без людзей – “Фальксваген Пасат” і “Крайслер” і яшчэ трох грамадзян Беларусі без дакументаў.

Аказалася, што Смаргонскія калегі затрымалі кіроўцу “Фальксвагена” і аднаго з пасажыраў.

 

Паводле http://gpk.gov.by