Братоў-“дамушнікаў” затрымалі ў Наваградку
Дзякуючы гэтаму ўдалося затрымаць зводных братоў 1974 і 1986 гадоў нараджэння, на сумленні якіх больш за 60 кватэрных крадзяжоў, піша uvd.grodno.by.
“Працавалі” злодзеі ў асноўным у Брэсцкай вобласці, у Наваградак прыехалі на “гастролі”, абрабаваўшы перад гэтым некалькі кватэр у Слоніме.
Першы крадзёж браты здзейснілі ў 2009 годзе.
Ад банальнага выбівання ваконнага шкла каменем, перайшлі да выкарыстання прафесійных інструментаў.
У апошні час, ідучы на справу, для сувязі выкарытоўвалі рацыі.
Абіралі кватэры, у якіх доўгі час адсутнічалі гаспадары.
Выносілі ўсё, што траплялася: ад грошай і каштоўных рэчаў да тэхнікі.
Скрадзенае вывозілі на машыне.
У поле зроку праваахоўных органаў па крадзяжах раней не трапляліся.
Фота з сайта http://okonyimir.ru