“Паняцця валанцёр у Беларусі няма”,- Таццяна Рамановіч

Якой валанцёрскай дзейнасцю Вы  займаецеся?

-Большы час  я кірую праектам “Прафілактыка і лечэнне  ВІЧ/СНІДу в РБ-2”, падтрыманым Глабальным Фондам і разлічаным  на 2010-2015 гады.

 

Чаму Вы  сталі валанцёрам?

-Я чалавек грамадскі, люблю камунікаваць з людзьмі, а валацёрская дзейнасць прадугледжвае камунікацыю.

Увогуле валанцёрства – гэта новыя знаёмствы, новыя людзі, падзеі.

Яно заўсёды прыносіць у жыццё штосьці новае, пачынаючы  з розных гульняў і  сканчаючы  словамі і фразамі.

 

 

Наколькі валанцёрства патрэбнае грамадству?

-Па-першае, гэта занятасць моладзі.

Яна не шастае ў дзіўных месцах з дзіўнымі кампаніямі, а дапамагае  людзям і самаразвіваецца.

Калі валанцёрствам займаюцца людзі старэйшага пакалення, гэта дае ім магчымасць сачыць за новымі тэндэнцынямі ў свеце.

 

Ці дастаткова валанцёрскаму руху надаецца ўвагі ў беларускім грамадстве?

-Недастаткова.

Пра валанцёрства ведае мала людзей.

Калі моладзь чула пра валанцёрства у сваіх навучальных установах – старэйшае пакаленне ўвогуле не ведае, што гэта такое.

Яны лічаць, што нам няма чым заняцца, у нас шмат вольнага часу і пры гэтым нам яшчэ і плацяць.

 

Часцяком старэйшыя людзі ўспрымаюць валанцёраў у штыкі.

Калі мы хочам данесці ім інфармацыю пра прафілакціку СНІДу, пра хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам, яны лічаць, што гэта некультурна  і што асвятляць гэты нам павінна быць сорамна.

 

alt=”Image 18136″ >

Валанцёры праекта Таццяны

 

Якія праблемы мае валанцёр у Беларусі?

-Існуе такая праблема, як неабароненасць валанцёра ў Беларусі.

Няма ніводнага закона, які б вызначаў, хто такі валанцёр.

У Расіі такія законы ёсць, а ў Беларусі паняцця валанцёр няма.

Вельмі шмат бюракратыі.

За кожны крок мы павінны даць справаздачу.

 

Каб правесці якую-небудзь акцыю, трэба прайсці кучу інстанцый.

Валанцёры, калі не вельмі матываваныя, сутыкаюцца з дзяржаўнымі чыноўнікамі і тармазяць на паўдарозе.

Надакучывае хадзіць па інстанцыям і валанцёры спыняюцца.

Трэба спрасціць структуру правядзення мерапрыемстваў.

 

Як  у нашай краіне са спонсаркай дапамогай?

-Людзі шукаюць для сябе карысці, а якая можа быць карысць у прафілактыцы здаровага ладу жыцця  альбо зборы грошай для хворага дзяціці?

Але ёсць нейкая падтрымка дзяржавы.

У “Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА”  ёсць дапамога ад выканкамаў.

У асноўным нашыя фінансы – гэта нейкія гранты, якія мы выйграем. Пераважна ў Беларусі.

 

Таццяна, чым Вы збіраецеся зарабляць на жыццё?

-Ужо працую, я эканаміст.

А валацёрская дзейнасць – гэта і ёсць валанцёрская дзейнасць, яна бескарыслівая.

 

Вельмі актыўная дзейнасць у Вас атрымліваецца. Чым займаецеся ў вольны час?

-Яго не шмат.

Выключаю тэлефоны і адпачываю.

Рада, калі атрымліваецца нармальна паспаць(смяецца).