Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў
Ён распрацаваны для вучняў старэйшых класаў як метадычная альтэрнатыва школьнаму прадмету “Грамадствазнаўства”.
Арганізатары абяцаюць, што ўдзельнікі курса атрымаюць гуманітарныя веды, якія немагчыма атрымаць, вывучаючы аналагічны курс у беларускай сярэдняй школе.
Праграма ўлучае ў сябе элементы сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, філасоўскага, юрыдычнага і гістарычнага аналізу.
Курс стане бонусам для абітурыентаў ЕГУ.
Па яго сканчэнні арганізатары падрыхтуюць канферэнцыю для ўдзельнікаў і ўручаць сертыфікаты.
Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы ЕГУ.
Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).
Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur