Невядомы “замініраваў” гродзенскі шматпавярховік
На месца прыбылі міліцыя, выратавальнікі, брыгады Гродзенскіх электрасетак, аварыйнай газавай службы, хуткай медыцынскай дапамогі і сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5522.
Дом ачапілі і пайшлі па кватэрах.
Будзілі жыхароў і выводзілі іх на вуліцу.
Сапёрна-піратэхнічная група працавала каля гадзіны.
Панікі не было, большасць жыхароў была ўпэўненая, што гэта глупы жарт.
Аднак палову ночы людзям давялося правесці ў актавай і спартыўнай зале в/ч 05733.
У даследаваных памяшканнях трох пад’ездаў дзевяціпавярховіка выбуховых рэчываў не знойдзена.
Цяпер міліцыя шукае няўдалага “жартаўніка”, каб прыцягнуць яго да адказнасці.
“Замініраваны” дом сёлета заняў першае месца ў гарадскім конкурсе па добраўпарадкаванні.
alt=”Image 18170″ >
Здымкі з сайта http://grodnonews.by