З 1 студзеня 2012 года мінімальны заробак павялічыцца да 1 мільёну рублёў

|

Адпаведная пастанова Савета Міністраў прынятая 9 снежня.


Мінімальная гадзінная заработная плата складзе 5930 рублёў. Сёння мінімальны заробак беларусаў складае 460 тысяч рублёў у месяц.

 

На фоне імклівага росту коштаў у апошнія месяцы ў Беларусі практыкуецца індэксацыя мінімальнага заробку.

 

За верасень дзякуючы 72% індэксацыі мінімалка дасягнула 778 тысяч 500 рублёў. Праіндэксаваны на 86,1% мінімальны заробак за кастрычнік у выніку дасягнуў 856 рублёў.

 

Заробак за лістапад індэксуюць ужо на 101,2%, у выніку мінімальны заробак за гэты месяц складае 925 тысяч 52 рублі.

 

Фота з сайта http://kp.by