Абвешчаны конкурс на стварэнне помніка князю Міндоўгу ў Наваградку

|

Мэта конкурса – пошук найбольш выразнага вобраза легендарнага князя.

Кампазіцыйнае і пластычнае вырашэнне помніка павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя скульптары.

 

Заяўкі прымаюцца да 10 лютага 2012 года. Матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Журы разгледзіць праекты да 1 сакавіка.

 

Пераможца атрымае права на стварэнне помніка князю Міндоўгу ў Наваградку.

 

На рэспубліканскім узроўні працягваецца і конкурс на выраб помніка Максіму Багдановічу, які плануецца ўсталяваць у Гродне.

 

Камісія, якая  напярэдадні 120-ай гадавіны з дня нараджэння паэта збіралася падсумаваць вынікі конкурса, прыйшла да высновы, што матэрыялы, прадстаўленыя на разгляд, па сваім змесце не змаглі выразіць глыбіню творчай асобы класіка беларускай літаратуры.

 

Выява князя Міндоўга з сайта http://jivebelarus.net