Гродзенскі гімназіст сканструяваў экамабіль

|

Распрацаваны адзінаццацікласнікам гімназіі №2 Аляксандрам Казловым аўтамабіль на адной зарадцы акумулятара праязджае 100 кіламетраў, піша БелТА.


Гэта абыходзіцца ўсяго ў 1000 рублёў.

Двухмясцовы экамабіль развівае хуткасць да 35 км у гадзіну.

Дызайн аўтамабіля распрацаваў аднакласнік Аляксандра, збіраць дапамагалі бацькі і сябры.

 

alt=”Image 18229″ >

 

Працы па стварэнні аўтамабіля занялі год.

Ён яшчэ патрабуе даводкі, ёсць магчымасць павелячэння магутнасці рухавіка, але ў планах маладога канструктара ўжо новы праект: распрацаваць і сабраць экоматацыкл, які будзе развіваць хуткасць больш за 80 км у гадзіну.