Дзе і як адпачыць 17 – 23 красавіка

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 17-22 красавіка «Фарсаж-4» (ЗША, баявік). 17, 20-22 красавіка «Лёгкія паводзіны» (рамантычная камедыя, ЗША). Дзецям: (10.30) 11, 19 красавіка «Ліс і сабака». Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» Па 22-е красавіка «Драконавыя перліны: эвалюцыя» (фантастыка). Дзецям: 19 красавіка «Прыгоды Аленкі і Яромы» (12.00). Тэл. 72-29-08.

У кінатэатры «Космас» 19 красавіка «Першае каханне» (моладзевая камедыя, Расія). 20 красавіка «Мільянер з трушчобаў» Дзецям: 19 красавіка «Прыгоды Дэспера» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 17-21 красавіка «Салдат няўдачы» (камедыя, ЗША), 22 красавіка «Кадэт» (Беларусь). Дзецям: 17-20 красавіка «Гатэль для сабакаў», 19 красавіка «Тры разбойнікі» (10.00).

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 17 красавіка (19.00) «Занадта жанаты таксіст» (камедыя ў 2-х частках), 18 красавіка (19.00) «Гісторыя аднаго кахання», 19 красавіка Пётр Гарадзенскі з канцэртнай праграмай «For all» (19.00). Дзецям: 19 красавіка (12.00) «Дзень народзін ката Леапольда». Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 17 красавіка (10.00, 12.00) С.Клімковіч, П.Кандрусевіч «Кузуркіана» (опера насякомых). 21, 22 красавіка «Чабурашка» (казка-гульня). Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 22 красавіка артыст «Анашлагу» Генадзь Ветраў (пачатак 19.00), 24 красавіка «Уладальнік лямпы» казка-мюзікл для дзяцей (пачатак 18.00). 28 красавіка Janet з новай сольнай праграмай (19.00).

Лядовы палац спорту (вул. Камунальная, 3а): 5 траўня «Ляпіс Тубецкой» прадстаўляе альбом «Маніфест» (19.00).

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): з 10 красавіка выстава «90 год разам з краінай».

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава мастака Андрэя Стурэйкі.

Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): з 9 красавіка выстава «Веснавыя ўзоры».

Новы замак (Сенатарская зала): 10 красавіка а 14 гадзіне адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Шобы.

Для аматараў спаборніцтваў

СТК (вул. Гагарына, 18/1): 18 красавіка – Гандбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. Беларусь-92 – «Кронон» (15.00), 19 красавіка «Кронон» – Беларусь-92. 19 красавіка – Гандбол. Чэмпіянат Беларусі. Жанчыны. ГГК «Городничанка-2» – 10.00; 22 красавіка «Городничанка» – БНТУ (Мінская вобл.) 16.00

Спорткомплекс «Нёман» (вул. Камунальная, 3а): 18 красавіка футбол. Чэмпіянат Беларусі, 3 тур. «Неман» (Гродна) – «Минск» (19.00).

Падрыхтаваў ТС