На трасе Мінск-Гродна загінулі тры чалавекі. Яшчэ некалькі ДТЗ абыйшліся без ахвяр
У пачатку на сёмую раніцы сутыкнуліся мікрааўтобус “Фальксваген” (6 чалавек у салоне) і “Волга” (2 чалавекі).
“Фальксваген”, якім кіраваў жыхар Мінска, па сведчаннях адной з пасажырак, неаднаразова заносіла.
Падчас трэцяга заносу машыну выкінула на паласу сустрэчнага руху. Яна правым бокам ударыла ў “Волгу” і адскочыла ў кювет.
Кіроўца мікрааўтобуса, дзякуючы рамню бяспекі, не пацярпеў.
Затое два ягоных пасажыры і пасажыр “Волгі” загінулі, яшчэ два пасажыры “Фальксвагена” трапілі ў рэанімацыю.
У бальніцы і кіроўца “Волгі”.
Па папярэдніх звестках кіроўца мікрааўтобуса займаўся нелегальнымі пасажырскімі перавозкамі. Пасажыраў да Гродна ён падабраў на мінскім вакзале.
Кіроўца прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за перавышэнне хуткасці больш чым на 30 кіламетраў у гадзіну.
За апошні тыдзень гэта не першая аварыя на трасе “Мінск-Гродна” на тэрыторыі Іўеўскага раёна, дзе кіроўцы вымушаныя ехаць па слізкім пакрыцці.
Следства праверыць не толькі дзеянні ўдзельнікаў ДТЗ, але і кіраўніцтва ДЭУ.
Сёння раніцай у вобласці на слізкай дарозе здарыліся яшчэ некалькі ДТЗ з цяжкімі наступствамі.
Каля шасці гадзін раніцы таксама ў Іўеўскім раёне “Фальксваген” з летнімі коламі на пярэдняй восіна слізкай дарозе занесла ў кювет. Машына перакулілася, маці кіроўцы трапіла ў шпіталь.
Праз тры гадзіны ў Ашмянскім раёне перакуліўся “Опель”.
На закругленні дарогі з мокрым пакрыццём машына трапіла ў левы кювет. Пацярпеў кіроўца.
Пасля дзесяці гадзін раніцы на абледзянелым кавалку Заходняга абыходу Ліды “Крайслер” з зімовымі шынамі на пярэдняй і летнімі на задняй восях, з’ехаў у кювет і спыніўся, наехаўшы на апору асвятлення.
Жанчына-кіроўца змешчана ў шпіталь.
Усе гэтыя аварыі звязаныя з няправільным выбарам хуткасці.
Паводле http://gaigrodno.by