У навагоднюю ноч аўтобусы ў Гродне будуць хадзіць да 4 гадзін
Пасля гадзіны ночы будуць працаваць некалькі аўтобусаў, якія зробяць па два рэйсы з кожнага мікрараёна.
З пяці да дзевяці гадзін раніцы на кожным маршруце будзе працаваць толькі па адным аўтобусе, а пазней транспарт пачне рухацца па звычайным раскладзе выходнага дня.
Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне з 23 гадзін 31 снежня да 1 гадзіны 1 студзеня забяспечыць па два тралейбусы на кожным маршруце.
Вяртацца ў дэпо яны будуць праз цэнтр горада.
З пяці да васьмі гадзін раніцы па кожным маршруце зноў пойдзе па дзве машыны, пасля васьмі – удвая больш, пасля дзевяці тралейбусы пачнуць працаваць па звычайным раскладзе.
Навагодняя праграма на Савецкай плошчы пачнецца ў 1.30 і працягнецца да 3.30.
У 1.55 гродзенцаў павіншуе старшыня гарвыканкама Барыс Казялкоў, з 2.00 да 2.10 запланаваны святочны фейерверк.
Паводле http://vgr.by
Здымак з сайта http://aifudm.net