Гродзенскі “Нёман” выйшаў на другое месца адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі

|

“Нёман” (Гродна) – “Металургс” (Ліепая) – 5:1 (Палушын. 2, Бажко, 15, у большасці, Лісічкін, 23, Какашкін, 29, Яромін, 38 – Гіпцерс, 33).

Пераможная серыя “Нёмана” доўжыцца месяц, з 6 снежня 2011 года.

А з 10 кастрычніка да 5 лістапада гродзенскія хакеісты перамагалі ў дзесяці гульнях запар.

6 студзеня “Нёман” зноў згуляе з “Металугрсам”.

Турнірная табліца чэмпіяната Беларусі на сёння выглядае такім чынам:

  1. “Металург” (Жлобін) – 85 ачкоў (34 гульні)
  2. “Нёман” (Гродна) – 82 ачкі (35)
  3. “Гомель” – 80 (34)
  4. “Юнацтва” (Мінск) -65 (37)
  5. “Шахцёр” (Салігорск) -63 (34)
  6. “Ліда” – 45 (35)
  7. “Магілёў” – 40 (34)
  8. “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 32 (34)
  9. “Металургс” (Ліепая) – 30 (35)
  10. “Брэст” – 24 (34)
  11. “Віцебск” – 24 (34).

 

Здымак Алісы Чэкатоўскай