Сын закапаў цела маці ў двары, каб атрымліваць яе пенсію

|

Увесь гэты час мужчына атрымліваў за маці пенсію, большую частку якой выкарыстоўваў на алкаголь.

Паводле Іўеўскага раённага аддзела Следчага камітэту, падазраваны не меў праблем з законам: не меў судзімасцяў, не прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці.

Амаль год ён штомесяц наведваў мясцовае паштове аддзяленне, дзе атрымліваў пенсію па дакументах маці.

Касірцы ён тлумачыў, што жанчына моцна хворая і сама прыйсці за грашыма не можа.

Факт яе смерці стаў вядомы толькі тады, калі дом наведалі сацыяльныя работнікі.

Ім мужчына прызнаўся, што старая памерла каля году таму.

 

Крымінальная справа заведзена па ч.1 арт.209 КК РБ “Махлярства”.

Адказваць давядзецца і касірцы, якая выдавала грошы без даверанасці.

Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак з сайта http://www.moe-online.ru