У афіцыйных зонах адпачынку на вадзе Гарадзеншчыны смяротных выпадкаў няма ўжо 5 гадоў
Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах Сяргей Шурба, піша БелТА.
Смяротных выпадкаў у зонах дзеяння выратавальных станцый на Гарадзеншчыне не было ўжо больш за 5 гадоў.
Затое ў іншых вадаёмах Гродзенскай вобласці толькі сёлета патанулі 84 чалавекі (у 2010 годзе – 173), з іх 46 падчас купання. Асноўнай прычынай трагедый падчас купання было знаходжанне ў вадзе ў стане алкагольнага ап’янення.
Але тэндэнцыі радуюць: 10 год таму на вадаёмах вобласці патанула на 250 чалавек больш.
На вадаёмах вобласці ў мінулым сезоне працавалі 9 выратавальных станцый, 13 бюджэтных і 22 ведамасных паста.
Дадаткова з мая па верасень працавалі 10 сезонных выратавальных пастоў.
У складзе Таварыства выратавання на водах налічваецца больш за 52 тысячы жыхароў вобласці.
Здымак з сайта http://www.gidrm.ru