У 2011 годзе гродзенскія мытнікі канфіскавалі амаль 400 аўтамабіляў
Найчасцей кантрабандысты спрабавалі незаконна правозіць праз мяжу цыгарэты.
Іх летась гродзенскія мытнікі канфіскавалі больш за 11,9 мільёнаў штук агульным коштам каля 1 мільярду рублёў.
Попытам сярод кантрабандыстаў карысталася дарагая электроніка і бытавая тэхніка: мабільныя тэлефоны, фотаапараты і інш.
За год складзена 2460 справаў аб адміністратыўных правапарушэннях на агульную сму 43,3 мільярды беларускіх’ рублёў.
Больш за 298,3 мільярды рублёў мытных плацяжоў (у 2,2 разы больш, чым у 2010 годзе) заплацілі фізічныя асобы за перамяшчэнне праз мяжу тавараў для асабістага карыстання.
Паводле Гродзенскай рэгіянальнай мытні, у 2011 годзе праз пункты пропуска ў зоне дзеяння мытні фізічнымі асобамі ўвезена ў Беларусь больш за 55 тысяч набытых за мяжой легкавых аўтамабіляў, што на 45% больш, чым у 2010 годзе.
Пры гэтым агульная колькасць транспартных сродкаў, якія пераадолелі мяжу на гэтым кавалку мяжы – 2,66 мільёны – зменшылася на 2%,
Знешнегандлёвы абарот у зоне дзейнасці мытні за 2011 год склаў каля 4 мільярдаў даляраў (на 56% больш, чым у 2010 годзе). Аб’ём экспарта – 2,4 мільярды даляраў (рост 74%), аб’ём імпарта – 1,6 мільярд (рост 35%).
На кожны рубель, выдаткаваны ў 2011 годзе на функцыянаванне мытні, бюджэт атрымаў 58,2 рублі.
Паводле http://www.belta.by