Санітарнае заканадаўства парушаюць 93% гандлёвых аб’ектаў Гродна
Найчасцей выяўляюцца некалькі парушэнняў санітарных нормаў і гігіенічных нарматываў.
Рэалізацыя прадуктаў з неадпаведнай маркіроўкай выяўлена ў 49,6% выпадкаў – падчас 58 наведванняў спецыялістаў. Допуск да рэалізацыі пратэрмінаваных прадуктаў харчавання – у 27,4% выпадкаў (32 наведванні спецыялістаў).
Парушэнне тэмпературнага рэжыму рэалізацыі прадуктаў харчавання выяўлена ў 23% выпадкаў (27 праверак), рэалізацыя прадуктаў з брудных лядоўняў і гандлёвага абсталявання – 35,9% выпадкаў (42 наведвання).
Забракавана 218,722 кг прадуктаў харчавання, у тым ліку пратэрмінаваных – 193,121 кг, без маркіроўкі – 25,601 кг.
6 студзеня гродзенскія эпідэміёлагі зачынілі “Еўраопт”, які толькі напярэдадні новага году адчыніўся непадалёк ад чыгуначнага вакзала.
Падставай стала недастаткова якасная прыборка памяшкання перад адкрыццём.
Пасля ліквідацыі парушэнняў гіпермаркет зноў працуе.
Здымак з сайта http://infovoronezh.ru