Жыццё старой кавярні ў пластычным спектаклі
“Туцці-Фруцці” – усяго па-троху: у кавярню прыходзяць пары, здараюцца рэўнасць, новае каханне і новыя жарсці. Бармэн раздае меню, спявачка спявае пра каханне, танцаўшчыцы супернічаюць паміж сабой, злодзеі грабуюць наведнікаў, Прыгажун падманвае Какетку – усё адбываецца, як у звычайнай старой кавярні. Пластычны спектакль не мае словаў – увесь сюжэт распавядаецца праз рухі і музыку.
Сярод старой завядзёнкі кавярні вылучаецца маладая дзяўчынка, якую ўсе называюць Папялушкай. Як і належыць гераіні, яна марыць вырвацца з гэтага чужога ёй асяродку.
alt=”Image 18695″ >
Зрэшты, гісторыя сканчаецца шчасліва. Спектакль хутчэй можна назваць не сюжэтнай пастаноўкай, а шэрагам музычна-драматычных нумароў, якія гродзенскія маладыя артысты выканалі вельмі ярка.
Здымкі аўатра