У Гродне спынілі вытворчасць палёнай гарэлкі
Толькі ў мінулым годзе мужчына за вытворчасць кантрафактнай гарэлкі быў аштрафаваны на 140 мільёнаў рублёў.
Гэтым разам, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама са спасылкай на начальніка АБЭЗ Ленінскага РАУС маёра міліцыі Міхаіла Татарэвіча, у падазронай кватэры і гаражы знойдзена 232 літры вадкасці з утрыманнем спірту, а таксама 81 бутэлька украінскай гарэлкі без акцызных марак РБ.
Агульная сума канфіскаванага перавысіла 20 мільёнаў рублёў.
Гаспадар тавара патлумачыў, што ўсё гэта ён захоўваў для ўласных патрэбаў.
Паводле заканадаўства, для ўласных патрэбаў грамадзяне Беларусі маюць права захоўваць да 5 літраў этылавага спірту.
Мужчына, па інфармацыі праваахоўных органаў, займаўся продажам кантрафактнай і небяспечнай для здароўя прадукцыі.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак з сайта http://www.segodnya.ua