Сродкі на рэстаўрацыю палаца Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку збіраюць праз выставу
Яе Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” зладзіла сумесна з аддзелам культуры Шчучынскага райвыканкаму.
Сродкі, сабраныя з дапамогай дабрачыннай выставы, пойдуць на рэстаўрацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці “Комплекс былога палаца Святаполк-Чацвярцінскіх у г.п. Жалудок”.
Выстава працягнецца да 4 лютага.
Палацавы комплекс у Жалудку пачаў будавацца ў 1823 годзе, яшчэ пры Тызенгаўзах.
Апошняя перабудова рабілася ў 1908 годзе па ініцыяыве Людвіга Святаполк-Чацвярцінскага, які скончыў жыццё ў 1941 годзе ў Асвенцыме.
У савецкі час на тэрыторыі сядзібы месцілася вайсковая частка.
У пачатку 1990-ых палац перайшоў ва ўласнасць прадпрыемсва “Конус”, якое падпарадкоўваецца Нацыянальнай акадэміі навук.
Палац Святаполк-Чацвярцінскіх, які апошнія гады знаходзіцца ў занядбанні, у 2009 годзе стаў пляцоўкай для здымак першага беларускага фільма жахаў “Масакра” режысёра Андрэя Кудзіненкі.
Летась 23-гадовы режысёр Арцём Лобач, які працаваў памочнікам мастака-пастаноўшчыка на здымках “Масакры”, зняў у Жалудку кароткаметражны фільм “Дом”.
Здымак з сайта http://www.radzima.org