Гарадзенскую карэспандэнтку Радыё Рацыя папярэдзілі ў КДБ
Гражына Шалкевіч:
–Адвакат быў заняты, таму мы прыйшлі пазней, але адваката са мной не пусцілі.
Я адразу запатрабавала аформіць нашу гутарку ў форме пратакола і адмовілася адказваць на ўсе пытанні, якія тычыліся маёй асобы.
Супрацоўнік КДБ падкрэсліваў увесь час, што гэта мірная размова.
Былі пытанні пра “Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі”, але на іх я таксама не адказала.
Следчы нагадаў мне пра Закон аб СМІ, згодна з якім забаронена журналісцкая праца без акрэдытацыі.
Зачытваў артыкулы з Крымінальнага Кодэксу аб дэскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, абразе прэзідэнта, папярэджваў аб адказнасці за іх парушэнне.
Позву супрацоўніцы Радыё Рацыя Гражыне Шалкевіч прынеслі напярэдадні.
Тады яна адмовілася ісці на сустрэчу, прызначаную на 18 гадзін вечара ў нядзелю з-за таго, што не было з кім пакінуць дзіця.
13 ліпеня Гражына Шалкевіч была аштрафавана судом Ленінскага раёна Гродна на 30 базавых адзінак (1 млн. 50 тыс. руб.). Тады журналістку абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыянаванай маўклівай акцыі 3 ліпеня.
Здымак http://new.racyja.com