Дызэль-цягнік Баранавічы-Гродна сутыкнуўся з аўтамабілем

|

Наперарэз цягніку выехаў аўтамабіль “Міцубісі-Галант”, якім кіравала жыхарка вёскі Парэчча Слонімскага раёна, піша region4.by.
Па папярэдніх звестках дзяўчына 1984 года нараджэння праігнаравала сігнал сігналізацыі і выехала на чыгуначны пуць.
Аўтамабіль быў збіты цягніком.
Пацярпелая ў шокавым стане з нязначнымі траўмамі дастаўлена ў Слонімскую бальніцу.
У выніку сутыкнення пашкоджаны лакаматыў, парушаны графік руху цягнікоў, дызель прыбыў у Гродна са значным спазненнем.

 

Здымак з сайта http://auto.onliner.by