Выстава метафізічнай фатаграфіі ў “Крызе”
Алег Пятроў падрыхтаваў выставу, якая паказвае свет у іншых формах.
У аснове метафізічнай фатаграфіі (гэта пакуль не замацаваная назва аднаго з накірункаў сучаснай фатаграфіі) – даследаванне прыроды святла ў яго ўзаемадзеянні з прадметамі і асяроддзем, калі звыклыя для нас прадметы і аб’екты набываюць зусім іншыя мудрагелістыя абрысы.
Алег Пятроў займаецца фотамастацтвам каля трыццаці гадоў.
Ягоная першая персанальная выстава “Гарадская рапсодыя” адбылася ў 2000 годзе.
З тых часоў на яго рахунку больш 17 персанальных выставаў у Гродне, Мінску, Маскве, Польшчы, удзел у міждународных фотопленэрах у Літве, Беларусі, Полшчы, мноства калектыўных выставаў.
Фатограф мае ўзнагароды за перамогі ў конкурсах як у Беларусі, так і за яе межамі.
Чалец БОО (ТС) “Фотамастацтва” і “Звяза Фотамастакоў Расіі”.
Выстава ў “Крызе” працягнецца да 17 лютага.
На здымку: Алег Пятроў дае аўтограф
Здымак з http://znyata.com