Канкур: маршруты простыя і «высокія»
У першы дзень спарцмены са сваімі конямі прыехалі і апрабавалі манеж. Кожнай раніцай вершнікі пешшу знаёміліся з маршрутам – запаміналі паслядоўнасць бар’ераў, якія пасля перасячэння лініі старту яны павінны пераадолець верхам на кані.
У «конных колах» такі працэс называецца паказам маршрута і пачынаецца за гадзіну да старту першага вершніка.
Да гэтага моманту коні стаяць ужо напоеныя і сытыя.
Да старту вершнікі размінаюць сваіх коней, рыхтуюць да выступу. У сярэднім гэта займае гадзіну, а сам выступ – паўтары хвіліны.
Кожны дзень праводзіліся два канкуры, ставілі два маршруты. Між сабой маршруты адрозніваліся вышынёй і шырынёй бар’ераў.
Вершнікі, старэйшыя за 18 год на дорослых конях (каню павінна быць больш за 5 гадоў), скакалі «высокія» маршруты, юнакі і вершнікі на маладых конях «хадзілі» больш простыя маршруты.
Бурбон | Кракадзіл |
> |
|
Бруснічнік | Дзілер |
Коні з экзатычнымі імёнамі выконваюць абавязковую праграму
Зімовыя рэспубліканскія спаборніцтвы на базе «КСК Прагрэс-Верцялішкі» ужо паспелі стаць традыцыйнымі, але ў гэтым годзе змянілася іх назва. Сёлета гэта – «Адкрыты Кубак Рэспублікі памяці А. Трафімчука».
Скончыліся спаборніцтвы парадам узнагароджання ў конным страі. Спарцмены атрымалі медалі і грашовыя прызы.
Пераможцу самага складанага маршруту ўручылі пераходзячы кубак. Яго ўладальнікам стаў Сяргей Антановіч, прадстаўнік навагрудскага адзялення Гродзенскай абласной школы коннага спорту.
У канцы парада Сяргей Антановіч спусціў сцяг Беларусі і правёў спартыўныя пары ўрачыстым галопам па манежы.
Фота аўтара