Куніца з гарадзенскага тэатра пераехала ў заапарк

|

Невядомы начны візіцёр раскідваў рэчы ў памяшканнях тэатра, заблытваў кампутарныя правады.

Супрацоўнікі выказвалі меркаванне, што гэта можа быць грызун.

Спецыялісты выставілі спецыяльную лавушку, і ў хуткім часе ў яе трапіла дастаткова вялікая куніца.

Жывёлу перавезлі ў заапарк.

Пасля карантыну наведнікі змогуць убачыць яе ў павільёне. Зыходзячы з тэатральнага мінулага куніцы, яе назвалі Актрыса.

А лавушку ў тэатры пакуль пакінулі: па ўсім відаць, Актрыса была не адзінай тэатральнай куніцай.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.oxota-ru.ru