На запраўкі Гарадзенскай вобласці завезлі “арктычнае” дызпаліва

|

Кошт новага для нашага рэгіёну паліва – 7100 рублёў за літр, звычайнае зімовае ДП каштуе 6300 рублёў.

На запраўкі “Арктыка” трапіла толькі ў панядзелак.

Набыць яе можна на АЗС у Скідзелі (на трасе Мінск-Гродна), у Гродне на запраўках побач з аўтобусным паркам і ў раёне вёскі Лапенкі, каля пункта пропуску “Каменны Лог” і ў Астраўцы, а таксама на АЗС каля Ваўкавыску.

 

Здымак з сайта http://www.autoworld.if.ua