Гродзенскі “Рытм” руліць

|

Турнір распачаўся 18 красавіка і доўжыўся да сённяшняга дня. Па словах прадстаўніка клубу “Рытм”, гэта быў пробны першы турнір на нядаўна пабудаваным полі ў Гродна спецыяльна для хакею на траве. На турнір былі запрошаныя зборныя Расіі і Літвы. Разам з камандамі ў Гродна прыехалі прэзідэнты федэрацый хакею на траве Беларусі, Расіі і Літвы.

У гульні з літоўскай нацыяльнай зборнай беларуская каманда выйграла з лікам 2:1. З расійскай маладзёвай зборнай беларускі згулялі 6:0 на карысць апошніх. Вынікі гульні беларускай нацыянальнай і расійскай нацыянальнай зборнай былі 1:1, аднак паводле пенальці па гульні выйграла беларуская каманда. Па выніках гульняў падчас турніру беларуская зборная аказалася пераможцай.

Сёння засталася апошняя гульня – беларускай нацыянальнай зборнай з маладзёвай беларускай камандай, якая не паўплывае на вынікі турніру.

Як паведамілі ў гродзенскім клубе “Рытм”, пры спрыяльных умовах такі Міжнародны турнір па хакеі на траве плануецца праводзіць у Гродна вясной штогод. Гасцям з Расіі і Літвы турнір таксама спадабаўся, як і ўмовы правядзення, асабліва адзначылі добрае поле для гульні. Увогуле ў Беларусі добрых спецыяльных пляцовак для хакея на траве 5, калі ў Расіі іх 4, а ў Літве 2.