У маразы жывёлы звярынца грэюцца на батарэях

Некалькі наведвальнікаў кароткімі перабежкамі, ад адных закрытых памяшканняў з жывёламі да іншых, перамяшчаюцца па звярынцу суботняй раніцай.

 

На вуліце, у вальерах можна ўбачыць, аленей, воўка, лісу ды пясца, драпежных птушак.

Незвычайна на снезе выглядае тыгр.

Але ж большая частка жыхароў заапарку сядзіць у сваіх зімовых хатах. Сагравацца ім дапамагаюць батарэі. Вялікія драпежныя кошкі ляжаць на драўляных сталах падціскаючы пад сябе лапы.

У малпоўніку зашклёныя памяшканні з абагравальнікамі.

Паміж цёплых трубаў прытуліўся мангуст.

Гаспадары тэрарыўма зранку ня спалі, змеі поўзалі па сваіх вальерах, а чарапахі прымалі ванны пад лямпамі.

 

– Жывёлы асабліва ня мёрзнуць, калі хочуць пагрэцца – сядзяць на батарэях, альбо прыціскаюцца адзін да аднаго, – распавядае Юлія, жанчына, якая даглядае за драпежнікамі.

У будынку з папугаямі стаіць гучнае чырыканне. Там батарэі абпальваюць руку праз рукавіцы.

У лебедзяў ды качак каля возера падкрадаюць гарадскія птушкі, а потым займаюць месца пад дахамі будынкаў і разам грэюцца. І яшчэ некалькі партрэтаў…