Гродзенскі «наступ» на Афрыку

|

Між тым, толькі ў мінулым годзе пачаліся пастаўкі ў Паўднёвую Афрыку, Уругвай, Нарвегію, Марока, ААЭ, Гану, Манголію, Саўдаўскую Аравію, Іарданію, Венесуэлу і Алжыр. Спіс багаты, вядома… Але ж удзельная вага экспарту ў новыя краіны ў мінулым годзе склала 5,1% ад экспарту тавараў прадпрыемстваў горада.

 

Па-ранейшаму самым «сгаворлівым» можна лічыць кітайцаў – на КНР прыпадае 15% ад аб’ёму экспарту горада. У аддзеле знешнеэканамічнай дзейнасці, прадпрымальніцтва і рэгістрацыі юрыдычных асоб гарвыканкама паведамілі, што галоўным чынам у Паднябесную пастаўляюцца капралактам і поліаміды вытворчасці ААТ «Гродна Азот”. На Бразілію прыпадае 7,8% (мінеральныя ўгнаенні) гарадскога экспарту, Польшчу – 6,8%, Літву – 4,8%, Аргенціну – 4,6%, Украіну – 3,4%, Тайвань – 3,3%, Германію – 2,9%.

Па інф. ej