“Малюнкі родныя і з’явы!…”

|

Учора ў выставачнай залі па Ажэшка адбылося адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Брысач “Мой край чароўны”.


Гэтая экспаноўка работ з’яўляецца ўжо шостай па ліку персанальнай выставай мастачкі. Найбольш распаўсюджаныя сюжэты яе прац – пейзажы. Сп. Брысач з’яўляецца кіраўніком Народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гродзенскі каларыт”. Таксама яна аргнанізуе штогадовыя пленэры на Аўгустоўскім канале. Працы гродзенскай мастачкі актыўна выстаўляюцца за межамі краіны – у Польшчы, Германіі, Францыі, Расіі, Галандыі, Канадзе і інш.

Выстава прац В. Брысач будзе працаваць да 7 мая.

Здымак Яраслава Ванюкевіча