Пешаход збіў кіроўцу і зламаў яму нос

|

Старэйшы следчы па асабліва важных справах Ленінскага аддзела следчага камітэту маёр юстыцыі Дзмітрый Захарчук каментуе: «Першапачаткова пешаход выказаў сваю злосць, пнуўшы нагой бампер аўтамабіля. Кіроўца выйшаў разабрацца. Дыялогу не атрымалася, і ў ход пайшлі кулакі. У выніку пацярпелы кіроўца апынуўся ў лякарні са зламаным носам. Паводле заключэння эксперта, яму прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні».

 

А раззлаваны пешаход, адпаведна, трапіў у разрад «падазраваных», адкуль цалкам можа адправіцца ў разрад« абвінавачаных».

Паводле інфармацыі УУС аблвыканкама