З міру па нітцы, і ў Гродна – веладарожка

|

Веладарожка ў асноўным будзе грунтавай, пачне свой шлях ад вуліцы Фестывальнай, затым пройдзе каля фартоў Гродзенскай крэпасці і санаторыяў «Жамчужына», «Нёман-72», уздоўж берагоў кар’ерных азёр Сінька і Зялёнка.

 

Да праекта прыцягнута больш за дзесятак уласнікаў, праз тэрыторыі якіх праляжа веладарожка: усе яны далі дабро на свой уклад у гэты турыстычны маршрут. А першым лепту ўнёс ААТ «Гродна Азот».

Па інф. ГП