Хутка пачнуць адключаць гарачую ваду
У першую зону ўваходзіць паўночная частка горада – п. Фабрычны і птушкафабрыка, дзе не будзе вады адразу пасля сканчэння атапляльнага перыяда. У другой зоне, куды ўваходзяць мікрараёны Дзевятоўкі, раён вуліц Мендзялеева, Шчорса, Пралетарскай, гарачай вады не будзе з 19 мая па 1 чэрвеня.
У мікрараёнах Прынёманскі – 2, 3 і Вішняўцы гарачую ваду адключаць з 20 мая па 2 чэрвеня. У Занёманскай частцы горада, частцы цэнтра горада і Прынёманскай частцы ваду адключаць з 16 па 29 чэрвеня.
У мікрараёне Фарты-1, 2 і Пярэсялцы гарачай вады не будзе з 7 па 20 ліпеня.
Больш дэталёвую інфармацыю па зонах адключэння гарачай вады можна знайсці тут.
Здымак паводле k.img.com.ua