Piligrymka.by абвясціла конкурс

|

У конкурсе можа ўзяць удзел кожны ахвочы, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду.

 

Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by не пазней за 15 чэрвеня 2012 г. У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

 

Пілігрымка адбудзецца  з 3 па 11 верасня 2012 г.

Паводле www.piligrymka.by

 

Здымак westki.info