На памежным пераходзе “Каменны Лог” Анатолю Лябедзьку анулявалі права выезду ў ЕС

|

Як паведаміў Анатоль Лябедзька БелаПАН, ён спрабаваў перайсці  мяжу пешшу, аднак не здолеў: У паперы для пераходу мне тройчы паставілі штамп аб ануляванні майго права на выезд у краіны Еўрасаюзу і развярнулі мяне на 180 градусаў, назад у Беларусь. Ніякіх тлумачэнняў, па якой прычыне мне забаронены выезд, не паследавала”.

У Літве ў палітыка былі запланаваныя сустрэчы ў МЗС, парламенце і мэрыі Вільні. Лябедзька паведаміў, што запланаваныя сустрэчы адбудуцца, іх правядуць іншыя людзі.

 

Паводле http://naviny.by